15 мая 2019 года г. Лепель

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта «40-кватэрны жылы дом па вул. М. Горкага ў г. Лепелі» (далей – аб'ект).
Заказчык: Дачэрняе камунальнае унітарнае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Лепельскага раёна».
Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2016 № 687 (далей – Палажэнне № 687), у форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі.
Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «40-кватэрны жылы дом па вул. М. Горкага ў г. Лепелі» змяшчала неабходную інфармацыю ў адпаведнасці з п. 9 гл. 1, п. 20 гл. 2 Палажэння № 687.
Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання па аб'екце было апублікавана ў раённай газеце «Лепельскі край» у нумары ад 29 сакавіка 2019 года № 26 (11687), а таксама паведамленне было размешчана на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама ў сетцы Інтэрнэт – www. lepel.vitebsk-region.gov.by у спецыяльным раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» і размешчана на 1-м паверсе ў вестыбюлі галоўнага ўваходу Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
Грамадскае абмеркаванне адбылося ў перыяд з 8 красавіка 2019 года па 3 мая 2019 года ўключна.
Экспазіцыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'ек

райвыканкама з 8 красавіка 2019 года па 22 красавіка 2019 года штодзённа, акрамя суботы і нядзелі – з 8.00 да 17.00 у кабінеце № 107 на 1-м паверсе будынка Лепельскага райвыканкама па адрасе: г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.
За перыяд правядзення грамадскага абмеркавання заўваг і (або) прапаноў ад грамадскасці не паступіла.