Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта «40-кватэрны жылы дом па вул. Калініна ў г. Лепелі» (далей па тэксце – аб'ект).

7 верасня 2020 года г. Лепель

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта «40 - кватэрны жылы дом па вул. Калініна ў г. Лепелі» (далей па тэксце – аб'ект).

Заказчык: Дачэрняе камунальнае унітарнае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Лепельскага раёна».

Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2016 № 687 (далей – Палажэнне № 687), у форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі.

Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «40 - кватэрны жылы дом па вул. Калініна ў г. Лепелі» змяшчала неабходную інфармацыю ў адпаведнасці з п.9 гл.1, п.20 гл.2 Палажэння № 687.

Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання па аб'екце было апублікавана ў раённай газеце «Лепельскi край» у нумары ад 21 ліпеня 2020 года № 61 (11826), на афіцыйным сайце Лепельскага раісп-та ў сетцы Інтэрнэт – www. lepel.vitebsk-region.gov.by у спецыяльным раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» і размешчана на 1-м паверсе ў вестыбюлі галоўнага ўваходу Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.

Грамадскае абмеркаванне адбылося ў перыяд з 12 жніўня 2020 года па 5 верасня 2020 года ўключна.

Экспазіцыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта праводзілася ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага раісп-та з 12 жніўня 2020 года па 26 жніўня 2020 года штодня, акрамя суботы і нядзелі - з 8.00 да 17.00 у кабінеце № 107 на 1-м паверсе будынка Лепельскага раісп-та па адрасе: г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.

За перыяд правядзення грамадскага абмеркавання заўваг і (або) прапаноў ад грамадскасці не паступіла.