Паводле аператыўных даных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у арганізацыях Віцебскай вобласці за 12 месяцаў 2023 года адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Па аператыўных даных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у арганізацыях Віцебскай вобласці за 12 месяцаў 2023 года адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці з 220 выпадкаў да 205 у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года (зніжэнне 6,8%). За дадзены справаздачны перыяд у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў арганізацыях Віцебскай вобласці загінула 13 работнікаў (за аналагічны перыяд 2022 года – 14 работнікаў), што сведчыць аб зніжэнні на 1 выпадак (зніжэнне 7,1%).

За 12 месяцаў 2023 года, акрамя названых 13 смяротных няшчасных выпадкаў, 79 работнікаў памерлі на вытворчасці ў выніку наяўнасці ў іх захворвання, і па выніках расследавання гэтыя выпадкі кваліфікаваны як не вытворчыя (2022 – 63 работніка).

За названы перыяд у арганізацыях Віцебскай вобласці ў параўнанні з 2022 годам зарэгістравана зніжэнне няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам у выніку ДТЗ, з 4 да 1. Таксама адзначаецца зніжэнне цяжкіх вытворчых траўм у выніку ДТЗ на 6 выпадкаў. У 2023 годзе зарэгістравана 4 цяжкія вытворчыя траўмы, якія адбыліся ў выніку ДТЗ, што ад агульнай колькасці цяжка траўмаваных склала 6,5% (за 2022 год – 10 выпадкаў (13,9%)).

Даведка: Агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці складаецца з выпадкаў, якія адбыліся на вытворчасці: - са смяротным зыходам; - якія пацягнулі атрыманне траўм, што адносяцца да цяжкіх; - якія не адносяцца да цяжкіх.

За названы справаздачны перыяд зніжэнне вытворчага траўматызму адзначаецца па няшчасных выпадках, якія пацягнулі атрыманне траўм, што не адносяцца да цяжкіх – са 134 выпадкаў у 2022 годзе да 130 (зніжэнне 3%), а таксама зніжэнне няшчасных выпадкаў на вытворчасці, што адносяцца да цяжкіх – з 72 выпадкаў да 62 выпадкаў (зніжэнне 13,9%).

У арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці за 2023 год адзначаецца зніжэнне траўматызму са смяротным зыходам у параўнанні з 2022 годам (з 4 да 3).

За дадзены перыяд колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці са смяротным зыходам у арганізацыях камунальнай формы уласнасці захавалася на ўзроўні 2022 года - 6 выпадкаў. Пры гэтым адзначаецца

рост у арганізацыях архітэктуры і будаўніцтва – 1 выпадак (2022 год – 0). У арганізацыях сельскай гаспадаркі вытворчы траўматызм захаваўся на узроўні мінулага года – 3 выпадкі.

За 2023 год зарэгістравана істотнае зніжэнне колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці з 38 да 29 выпадкаў. Разам з тым адзначаецца рост колькасці няшчасных выпадкаў, звязаных з вытворчасцю і якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях сельскай гаспадаркі з 18 да 19 выпадкаў, лёгкай прамысловасці з 1 да 2 выпадкаў, у адукацыі адбыўся 1 выпадак.

Рост колькасці няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам зарэгістраваны ў арганізацыях Белкаапсаюза – 2 выпадкі (2022 год - 0), пры гэтым у адным з выпадкаў работнік знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янэння 1,6‰, а таксама рост зарэгістраваны ў арганізацыях Беллесбумпрама - 1 выпадак (2022 год - 0) і ў іншых дзяржаўных арганізацыях – 1 выпадак (2022 год - 0).

Павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці - Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва – 4 выпадкі (2022 год - 3), Мінэнерга – 4 выпадкі (2022 год - 0), Мінтраса – 3 выпадкі (2022 год - 2), Белкаапсаюза – 1 выпадак (2022 год - 0), НАН Беларусі – 1 выпадак (2022 год - 0), Мінпрама – 1 выпадак (2022 год - 0).

За 2023 год вытворчых няшчасных выпадкаў, якія адбыліся з работнікамі, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння зарэгістравана - 4 выпадкі (2022 год - 6 выпадкаў (2 смяротных і 4 цяжкіх):

- 2 няшчасных выпадку са смяротным зыходам: Камунальнага даччынага унітарнага аўтатранспартнага прадпрыемства «Віцебскае АТП меліяводгасп», г. Віцебск Кастрычніцкі раён (3,3‰); Кааператыўна-гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Полацкі рынак г.Віцебска» (участак у г.Паставы) Пастаўскі раён (1,6‰);

- 2 няшчасных выпадку, якія пацягнулі атрыманне цяжкіх вытворчых траўм: філіял «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» (1,19‰); КУСХП «Глыбачаны» (Ушацкі раён) (1,31‰).

Па выніках завершаных расследаванняў устаноўлены найбольш характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў 2023 годзе (у працэнтных суадносінах ад агульнай колькасці прычын):

- невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы – 15,7% (2022 год - 11,9%);

- не

забеспячэнне пацярпелага сродкамі індывідуальнай абароны – 2,2% (2022 год - 0,8%);

- допуск пацярпелага да працы без навучання і праверкі ведаў, стажыроўкі і (або) інструктажу па ахове працы – 4,5% (2022 год - 3,4%);

- парушэнне правілаў дарожнага руху іншай асобай – 4,5% (2022 год - 4,2%);

- парушэнне патрабаванняў бяспекі працы іншымі работнікамі - 9,0% (2022 год - 4,2%);

- парушэнне патрабаванняў праектнай дакументацыі – 2,2 % (2022 год - 0,8%);

- асабістая неасцярожнасць – 15,7% (2022 год - 8,5%).