Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, у прыватнасці, часткі 1 артыкула 15.35.

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, у прыватнасці, часткі 1 артыкула 15.35. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, альбо ў забаронены час і тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, а таксама замах на такую здабычу цягнуць накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.

Аднак такія значныя штрафы не спыняюць некаторых грамадзян ад спроб незаконна здабываць рыбу.

Жыхар г. Лепель здабываў рыбу сеткамі на возеры Лепельскае Лепельскага раёна. Быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі і складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.15.35 КОАП РБ. У грамадзяніна былі канфіскаваны рыбалоўныя сеткі. Пастановай суда Лепельскага раёна на дадзенага грамадзяніна накладзены штраф у памеры 20 б.в., што складае 4 200 000 рублёў.

Жыхар г. Лепель на возеры Проша здзяйсняў замах на здабычу рыбы рыбалоўнымі сеткамі. Аднак быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі і ў дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.15.35 КОАП РБ. У грамадзяніна былі канфіскаваны рыбалоўныя сеткі. Пастановай суда Лепельскага раёна на дадзенага грамадзяніна накладзены штраф у памеры 20 б.в., 4 200 000 рублёў.

Хочацца яшчэ раз нагадаць, што калі сума ўрону складае 100 і больш базавых велічынь, то прадугледжана крымінальная адказнасць па ч.1 арт.281 КК Рэспублікі Беларусь.