За 12 месяцаў 2021 года на тэрыторыі г. Лепеля і Лепельскага раёна ў дачыненні да грамадзян пенсійнага ўзросту ўчынена 40 (АППГ–49) злачынстваў па напрамку дзейнасці ўсіх службаў.
За 12 месяцаў 2021 года на тэрыторыі г. Лепеля і Лепельскага раёна ў дачыненні да грамадзян пенсійнага ўзросту ўчынена 40 (АППГ–49) злачынстваў па напрамку дзейнасці ўсіх службаў. З названай колькасці крадзяжы24(АППГ–21), хуліганства 2(АППГ–0), грабеж1(АППГ– 7), крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі 6 (АППГ–11).
Як бачым, большая частка ўчыненых злачынстваў у дачыненні да пажылых і старых грамадзян звязана з завалоданнем грашовымі сродкамі або маёмасцю. Для таго, каб скрасці чужыя грошы, сёння зусім не абавязкова выходзіць з дома.
Апошнім часам усё часцей і часцей грошы крадуць інтэрнэт-злачынцы. Гэта становіцца магчымым таму, што самі пацярпелыя паведамляюць рэквізіты сваіх банкаўскіх картак, і ўсе магчымыя коды доступу да сваіх асабістых рахункаў і паролі неабходныя для здзяйснення пераводаў.
Адзначаецца значны рост гэтай катэгорыі злачынстваў.
Самая размоўленая схема здзяйснення гэтага злачынства выглядае наступным чынам: на мабільны тэлефон патэнцыйнага пацярпелага, у тым ліку ў месенджарах «Viber» і «WhatsApp» тэлефануе малады хлопец ці дзяўчына і прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, пасля чаго кажуць аб тым, што з Вашага банкаўскага рахунку спрабуюць выкрасці грашовыя сродкі і для таго, каб адмяніць гэту аперацыю ім патрэбна інфармацыя аб Вашай банкаўскай картцы, а таксама код, які паступіць у смс-паведамленні на Ваш мабільны тэлефон.
Як бы гэта не было смешна, але ахвярамі гэтых злачынстваў становяцца як людзі пажылога ўзросту, так і маладыя людзі ва ўзросце 20-35 гадоў, якія ўсе як адзін, прыйшоўшы ў міліцыю са сваёй праблемай, кажуць аб тым, што чулі раней аб падобных схемах, аднак самі трапіліся.
У рамках рэалізацыі комплексу дадатковых мераў прафілактыкі правапарушэнняў, злачынстваў і дадатковай дапамогі пажылым людзям Лепельскім РАУС у 2021 годзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку наведванне