Сустрэча прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — прававы фундамент адзінства і працвітання беларускага народа».
У ходзе сустрэчы прысутныя даведаліся пра гісторыю падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, пра правядзенне рэферэндумаў у нашай краіне як важных этапаў канстытуцыйнага развіцця. Увага таксама была акцэнтавана на тых зменах, якія былі ўнесены ў Асноўны Закон па выніках чацвёртага рэферэндуму ў 2022 годзе.
— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь застаецца неад'емнай часткай жыцця кожнага беларуса, аб'ядноўваючы грамадства, умацоўваючы стабільнасць і служачы асновай для працвітання дзяржавы, — адзначыў Аляксандр Георгіевіч.
Таксама ў рамках ІПГ разгледжаны пытанні кібербяспекі, прафілактыкі наркаманіі, сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна.
Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Капшуля сустрэлася з калектывам сярэдняй школы №1 г.Лепеля
20.3.20250 праглядаў