Інфармацыйна-прафілактычны праект «Маладзёжны шчыт»
7.8.20250 праглядаў
Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахова Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў межах інфармацыйна-прафілактычнага праекта «Маладзёжны шчыт».
Сустрэча адбылася з байцамі студэнцкіх атрадаў Лепельскага раёна
У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні па прадухіленні збыту і ўжывання наркотыкаў. Таксама моладзі былі растлумачаны нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства накіравана на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.