Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахова Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта «Маладзёжны шчыт 2.0».
Сустрэча адбылася з навучэнцамі 9-х і 10-х класаў ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля».У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні рызык курэння вейпаў і абмяркоўваліся міфы аб іх бяспецы.
Мерапрыемства накіравана на прафілактыку выкарыстання электронных цыгарэт сярод падлеткаў і моладзі.