Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарохава Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта «Маладзёжны шчыт».
Сустрэча адбылася з вучнямі ДУА «Лепельская ДШМ».
У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні па прадухіленні збыту і ўжывання наркотыкаў. Таксама навучэнцам былі растлумачаны нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства накіравана на процідзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.