Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахова Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта «Маладзёжны шчыт 2.0».
Сустрэча адбылася з працуючай моладдзю ДУА «Лепельская ДШМ»Падчас сустрэчы ўзнімаліся пытанні рызык курэння вейпаў і абмяркоўваліся міфы аб іх бяспецы.
Мерапрыемства накіравана на прафілактыку выкарыстання электронных цыгарэт сярод падлеткаў і моладзі.