Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахова Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта «Маладзёжны шчыт».
Сустрэча адбылася для навучэнцаў 10 -11 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля».
У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні па прадухіленні збыту і ўжывання наркотыкаў. Таксама навучэнцам былі растлумачаны нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства накіравана на процідзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.
Інфармацыйна-прафілактычны праект «Маладзёжны шчыт»
3.4.20250 праглядаў