Інфармацыйна-прафілактычны праект «Маладзёжны шчыт»
7.4.20250 праглядаў
Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахова Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта «Маладзёжны шчыт». Сустрэча адбылася для навучэнцаў 5-11 класаў ДУА «Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна». У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні па прадухіленні збыту і ўжывання наркотыкаў. Таксама навучэнцам былі растлумачаны нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства накіравана на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.