Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Быстрыцкім наведала Лепельскі РАНС. У пачатку сустрэчы прысутным быў паказаны невялікі фільм аб важнасці службы супрацоўнікаў МНС у Беларусі, аб органах і падраздзяленнях, новаўвядзеннях у гэтай сферы і многім іншым.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Быстрыцкім наведала Лепельскі РАНС. У пачатку сустрэчы прысутным быў паказаны невялікі фільм аб важнасці службы супрацоўнікаў МНС у Беларусі, аб органах і падраздзяленнях, новаўвядзеннях у гэтай сферы і многім іншым.
Асноўная тэма сустрэчы — КУЛЬТУРНАЯ І ПРЫРОДНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ ЯК ФАКТАР РАЗВІЦЦЯ ТУРЫЗМУ — аб гэтым расказала галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Таццяна Галай.
Сяргей Міхайлавіч расказаў прысутным аб уведзеным у эксплуатацыю жыллі, аб'ектах, да будаўніцтва якіх ужо прыступілі ў нашым раёне, і аб планах на найбліжэйшую перспектыву. Так, у 2021 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 11 тысяч метраў квадратных жылля: каля 5 тысяч — у шматкватэрных дамах і 6 тысяч — індывідуальнага будаўніцтва.
Закранулі і тэму рамонту дарог, якая вельмі хвалюе грамадзян. Запланавана суцэльнае асфальтаванне часткі дарогі ад моста па вул. Ульянка да Заазёрскага лясніцтва, вуліца Беразінская — да ЦРБ і ў вёсцы Бароўка.
У працэсе гутаркі з залы да намеснік старшыні райвыканкама паступіла некалькі пытанняў і просьба, каб камунальная служба падсыпала пяску ў пясочніцы ў новым мікрараёне за былым магазінам «Дамашні». Таксама прысутныя пацікавіліся, якія работы вядуцца на тэрыторыі гімназіі ім. І. М. Ерашова.
Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што ў найбліжэйшы час там з'явіцца сучасная міні-футбольная пляцоўка з штучным пакрыццём. Аналагічны аб'ект ужо ёсць на тэрыторыі паміж будынкамі сярэдніх школ №1 і №3. Фінансаванне пляцоўкі ажыццяўляецца са сродкаў мясцовага бюджэту, а таксама Беларускай федэрацыі футбола.
Не абышлі і тэму басейна, які плануецца будаваць насупраць РАУС. У ім будзе 2 чары — дзіцячая (неглыбокая) і дарослая на 3 дарожкі, банны комплекс, трэнажорная зала і зала для аэробных практыкаванняў.
Затым перад супрацоўнікамі РАНС выступіў старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Лепельскага РАУС. Тэма размовы закранала правілы дарожнага руху і сітуацыю з абстаноўкай на дарогах у нашым раёне.
Было адзначана, што асноўная праблема