Таксама Алена Канстанцінаўна расказала аб дзейнасці ЗАГСа, які прадугледжвае непасрэдныя, канфідэнцыйныя зносіны з грамадзянамі як пры прыёме заяў на дзяржаўную рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, так і пры яе ажыццяўленні, таму што акты грамадзянскага стану звязаны з асабістым жыццём грамадзян.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро нагадала, што за лайкі і рэпосты экстрэмісцкіх матэрыялаў пагражае адказнасць.
— Кожны чалавек, калі бачыць нейкі матэрыял у інтэрнэце, павінен навучыцца аналізаваць тое, што бачыць, і толькі пасля гэтага ставіць свой «лайк» ці рабіць «рэпост».