Асноўнай тэмай выступлення Алены Канстанцінаўны стала тэма Дня народнага адзінства, які наша краіна адзначыла 17 верасня, значэнне міру і згоды ў сучасным грамадстве.
Удзел у працы групы прыняла ўрач-эпідэміёлаг Наталля Паборцава, якая расказала пра значэнне імунізацыі, важнасць вядзення здаровага ладу жыцця і пра інфекцыйныя захворванні, разносчыкамі якіх з'яўляюцца насякомыя і грызуны.
Намеснік дырэктара КУВП "Бароўка" Аляксандр Малчанаў расказаў пра пачатак ацяпляльнага сезона, таксама звярнуў увагу прысутных на некаторыя камунальныя пытанні, якія ўзнікаюць у жылым фондзе, з якімі даводзіцца змагацца апошнім часам - гэта засмечанне каналізацый, сартаванне бытавых адходаў.
Прадстаўнікі калектываў змаглі задаць членам групы пытанні і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.