Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахова Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Адзіны парламенцкі дзень».

Сустрэча адбылася з навучэнцамі 10-х і 11-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля».

Навучэнцы пазнаёміліся са структурай, функцыямі і праектамі Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі, а таксама задавалі пытанні, якія іх цікавяць.