Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахова Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Адзіны парламенцкі дзень», прымеркаваную да Дня народнага адзінства.
Сустрэча адбылася з навучэнцамі ДУА «Лепельская ДШМ».
У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні пра гістарычныя карані, як гэты дзень успрымаецца сёння і яго ролю ў жыцці, формы святкавання.
Дзень народнага адзінства — свята, якое аб'ядноўвае пакаленні і падкрэслівае важнасць згуртаванасці народа перад тварам любых выпрабаванняў. Для сучаснай моладзі гэты дзень сімвалізуе не толькі гістарычную падзею, але і глыбокае ўсведамленне значнасці ўзаемадапамогі, павагі адзін да аднаго і гонару за сваю краіну.