Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2025 г. № 298 тэрмін абарачэння іменных прыватызацыйных чэкаў ”Маёмасць“ працягнуты па 31 снежня 2030 г.
У цяперашні час для абмену на чэкі ”Маёмасць“ прапануюцца акцыі больш чым 150 адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах вытворчасці і аказання паслуг.
З пералікам адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх знаходзяцца ў абмене на іменныя прыватызацыйныя чэкі ”Маёмасць“ у ААТ ”АСБ Беларусбанк“, астаткамі лімітаў прыёму чэкаў ”Маёмасць“, а таксама коштам акцыі ў чэках ”Маёмасць“ грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць азнаёміцца на сайце ААТ ”АСБ Беларусбанк“ (сайт belarusbank.by, раздзел ”Прыватным асобам“/ ”Каштоўныя паперы“ / ”Абмен чэкаў ”Маёмасць“).
Пры неабходнасці, на сайце банка можна даведацца інфармацыю аб падраздзяленнях ААТ ”АСБ Беларусбанк“, якія выконваюць аперацыі па абмене чэкаў ”Маёмасць“ на акцыі прадпрыемстваў.
Для ажыццяўлення працэдуры абмену неабходна звярнуцца ў падраздзяленне ААТ ”АСБ Беларусбанк“, якое выконвае аперацыі з чэкамі ”Маёмасць“, з дакументам, які сведчыць асобу, і сертыфікатам чэкаў ”Маёмасць“.
Пры страце або знікненні сертыфіката неабходна звярнуцца ў аддзяленне ААТ ”АСБ Беларусбанк“ па месцы жыхарства, у якім на платнай аснове выдадуць дублікат сертыфіката.
Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам і ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права ўдзельнічаць у кіраванні таварыствам, атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама прадаваць, дарыць і наследаваць акцыі. Па выніках гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства могуць выплачвацца дывідэнды.
Дадатковую інфармацыю па дадзенай тэме можна атрымаць на сайце камітэта ”Віцебскаблмаёмасць“ у раздзеле ”Абмен ІПЧ ”Маёмасць“.Камітэт ”Віцебскаблмаёмасць“ 5 і 10 верасня 2025 года з 8.30 да 13.00 правядзе ”гарачыя лініі“ па тлумачэнні пытанняў, звязаных з абарачэннем і выкарыстаннем іменных прыватызацыйных чэкаў ”Маёмасць“ (ІПЧ ”Маёмасць“), а таксама абменам акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў на ІПЧ ”Маёмасць“.
Тэлефон гарачай лініі: 8 (0212) 65-34-50.