10 студзеня, Глыбокае /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Ініцыятыва аб лячэнні пацыентаў, якія атрымалі траўму ў стане алкагольнага ап'янэння, за ўласны кошт патрабуе ўсебаковага вывучэння. Такі пункт гледжання ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.
"Закон не дазваляе аказваць платную дапамогу толькі па той прычыне, што чалавек атрымаў траўму, будучы ў стане ап'янэння. Лічу, што ў дадзеным выпадку неабходна дакладна прапісаць механізм, інакш эфект можа быць да наадварот. Бо колькі было пытанняў злоўжывання ўрачамі. Гэта слізкі шлях", - засцярог генпракурор.
На яго думку, падобныя меры неабходна прымяняць да людзей, якія маюць тэндэнцыю да злоўжывання алкаголем, а не да добрасумленных грамадзян.
БЕЛТА
Ініцыятыва аб лячэнні пацыентаў, якія атрымалі траўму ў стане ап'янення, патрабуе вывучэння - А.Канюк
10.1.20130 праглядаў