З 01.07.2025 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны забяспечыць унясенне праз РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” у цэнтр апрацоўкі даных сістэмы кантролю гандлёвых аўтаматаў і сістэмы кантролю касавага абсталявання (далей – ЦАД СКТА і ЦАД СККО адпаведна) інфармацыі аб глабальным нумары размяшчэння – Global Location Number (GLN) месца ўстаноўкі і выкарыстання:

- касавага сумуючага апарата, у тым ліку сумяшчальнага з таксометрам, білетадрукавальнай машыны (далей – КСА); - праграмнай касы; - аўтаматычнага электроннага апарата, гандлёвага аўтамата (далей – гандлёвыя аўтаматы).