Інспекцыя МПЗ па Лепельскім раёне інфармуе аб прыняцці 25 верасня 2025 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь пастановы № 529/24.
Суб'ектам гаспадарання прадастаўлена права ў дачыненні да тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, што рэалізуюцца на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ў гандлёвых аб'ектах з гандлёвай плошчай менш за 200 квадратных метраў, да 1 сакавіка 2029 г. не забяспечваць:
вядзенне дыферэнцыраванага ўліку;
зчытванне кодаў маркіроўкі касавым абсталяваннем;
перадачу ў сістэму кантролю касавым абсталяваннем (інфармацыі аб рэалізацыі маркіраваных тавараў.
Аналагічнае права ў частцы незабеспячэння вядзення дыферэнцыраванага ўліку і перадачы ў СККА інфармацыі аб рэалізацыі маркіраваных тавараў да 1 сакавіка 2029 г. прадастаўлена для:
нацыянальнага аператара паштовай сувязі;
юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць права не выкарыстоўваць касавае абсталяванне.
Прадастаўлена магчымасць рэалізацыі медыцынскім работнікам у сельскай мясцовасці, у якой адсутнічаюць аптэкі, медыцынскіх вырабаў і тавараў аптэчнага асартыменту без выкарыстання касавага абсталявання.
Больш падрабязна
на афіцыйным сайце Міністэрства
па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь