Тэрмін прадстаўлення падатковымі агентамі звестак аб даходах фізічных асоб за 2025 год – не пазней 1 красавіка 2026 года. Парадак і тэрміны прадстаўлення гэтых звестак устаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.04.2021 №201 «Аб прадстаўленні звестак аб даходах фізічных асоб». Форма звестак аб даходах устаноўлена дадаткам 9 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2021 № 35 «Аб формах і пераліку звестак».

У выпадку выяўлення няпоўнасці або недакладнасці прадстаўленых звестак падатковыя агенты на працягу 30 каляндарных дзён з моманту іх выяўлення прадстаўляюць удакладненыя звесткі ва ўстаноўленым парадку.