Інспекцыя МПЗ па Лепельскім раёне нагадвае!
26.3.20250 праглядаў
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам да 1 красавіка 2025 года неабходна правесці замену або абнаўленне касавага абсталявання! Па стане на 26.03.2025 дапушчаны да выкарыстання 38 мадэлей касавых сумуючых апаратаў, 23 з якіх падтрымліваюць рэалізацыю маркіраваных тавараў, і 24 мадэлі праграмных касаў, 23 з якіх падтрымліваюць рэалізацыю маркіраваных тавараў, якія адпавядаюць новым патрабаванням.
Інфармацыя аб дазволеным да выкарыстання новым касавым абсталяванні і сферах яго прымянення размешчана на афіцыйным сайце МПЗ.