Некаторыя прадпрымальнікі, імкнучыся да "аптымізацыі" падаткаў, мяркуюць, што разлікі без выкарыстання касавага абсталявання застануцца незаўважанымі.
У поле зроку падатковых органаў трапіла схема "перавод з карты на карту", калі выручка прымалася на асабістую банкаўскую карту ІП альбо яго сваякоў.
Так, інспекцыяй МПЗ па г. Жодзіна па выніках наступнага этапу камеральнай праверкі ўстаноўлена ўтойванне ІП Н., які ажыццяўляе рознічны гандаль нехарчовымі таварамі (абутак, курткі і інш.) на рынку, выручкі ад рэалізацыі тавараў на суму звыш 329 тыс. рублёў шляхам пералічэння пакупнікамі грашовых сродкаў на асабістую банкаўскую карту ІП, яго сваякоў, альбо на мабільны тэлефон.
На паведамленне інспекцыі ІП Н. у добраахвотным парадку прадстаўлены падатковыя дэкларацыі (разлікі) з унесенымі змяненнямі і (або) дапаўненнямі, згодна з якімі выплачаны падаткі ў бюджэт на агульную суму 49,5 тысяч рублёў.
Акрамя таго, ІП Н. за прыняцце грашовых сродкаў без выкарыстання касавага абсталявання, рэалізацыю тавараў без наяўнасці суправаджальных дакументаў і без маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на агульную суму 5,4 тыс. рублёў.  

Падрабязней
на афіцыйным сайце
Міністэрства па падатках і зборах
Рэспублікі Беларусь
https://nalog.gov.by/actual/adjustments/tax_base_adjustment/?sphrase_id=72026812