У мэтах спрашчэння працэсаў рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі, і недапушчэння стварэння чэргаў у гандлёвых аб'ектах унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 924/16 "Аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу".

З 1 ліпеня 2025 года ў дачыненні да тавараў, маркіраваных уніфікаванымі кантрольнымі знакамі (алей раслінны, кава, чай, безалкагольныя напоі і іншыя) скасавана неабходнасць зчытвання на касавым абсталяванні, вядзення дыферэнцыраванага ўліку, перадачы інфармацыі аб рэалізацыі такіх тавараў у сістэму кантролю касавага абсталявання.

Для тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі (малочная прадукцыя, абутак, шыны і асобныя тавары лёгкай прамысловасці (верхняе адзенне, бялізна сталовая, пасцельная і кухонная), абавязак па сканаванні сродку ідэнтыфікацыі і перадачы інфармацыі ў СККА захоўваецца.

 

Больш падрабязна на афіцыйным сайце

Міністэрства па падатках

і зборах Рэспублікі Беларусь

https://nalog.gov.by/clarifications/comments/31452/