Інспекцыя па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне звяртае ўвагу, што 17 лістапада 2025 г. мінуў тэрмін выплаты транспартнага падатку, зямельнага падатку і падатку на нерухомасць адзіным маёмасным плацяжом, а таксама арэнднай платы за карыстанне зямельнымі ўчасткамі за 2024 год.

Выплата транспартнага падатку, зямельнага падатку і падатку на нерухомасць ажыццяўляецца адзіным маёмасным плацяжом на адзін бюджэтны рахунак па месцы рэгістрацыі (прапіскі) фізічнай асобы ў аддзяленнях банкаў, паштовых аддзяленнях альбо праз сэрвіс «Асабісты кабінет плацельшчыка». Таксама выплату можна ажыццявіць праз сістэму ЕРИП. Для гэтага неабходна:

1. У сістэме "Інтэрнэт-банкінг" у меню "Плацяжы і пераводы" выбраць пункт "Сістэма "Разлік" (ЕРИП)".

2. Увайсці ва ўкладку "Падаткі".

3. Выбраць вобласць/горад/раён.

4. Знайсці раённую падатковую інспекцыю (упраўленне (аддзел) па рабоце з плацельшчыкамі) (Напрыклад: ІМПЗ па Лепельскім раёне) па месцы рэгістрацыі (прапіскі) фізічнай асобы.

5. Выбраць са спісу неабходны для выплаты падатак - адзіны маёмасны плацеж.

6. Увесці ўліковы нумар плацельшчыка (УНП) з выкарыстаннем лацінскай (англійскай) раскладкі і вялікіх літар гэтага алфавіта, без прабелаў (УНП пазначаны ў паведамленні на выплату падаткаў).

У выпадку неатрымання па нейкай прычыне паведамлення і пры наяўнасці аб'ектаў падаткаабкладання (транспартных сродкаў, зямельных участкаў, жылых дамоў, кватэр, дач, гаражоў і іншых аб'ектаў нерухомасці) фізічная асоба можа звярнуцца ў любы падатковы орган альбо ў падатковы орган па месцы размяшчэння аб'екта падаткаабкладання, альбо сфарміраваць яго ў «Асабістым кабінеце плацельшчыка».

Выплата арэнднай платы за карыстанне зямельнымі участкамі ажыццяўляецца ў аддзяленнях банкаў альбо паштовых аддзяленнях па рэквізітах, пазначаных у дагаворы арэнды зямельнага ўчастка. Таксама выплату можна ажыццявіць праз сэрвіс «Асабісты кабінет плацельшчыка» альбо праз сістэму ЕРИП. Для гэтага неабходна:

1. У сістэме "Інтэрнэт-банкінг" у меню "Плацяжы і пераводы" выбраць пункт "Сістэма "Разлік" (АРІП)".

2. Увайсці ва ўкладку "Падаткі".

3. Выбраць вобласць/горад/раён.

4. Знайсці раённы ВУК, фінаддзел/сельскі с/с па месцы размяшчэння ўчастка (Напрыклад: г.Лепель – Лепельскі ВУК, фінаддзел; в.Стары Лепель Стайскага с/с – Стайскі с/с).

5. Выбраць са спісу неабходны для аплаты падатак – арэнда зямлі.

Увесці ўліковы нумар плацельшчыка (УНП) з выкарыстаннем лацінскай (англійскай) раскладкі і загалоўных літар гэтага алфавіта, без прабелаў (УНП пазначаны ў паведамленні на выплату падаткаў).

Таксама даведацца свой УНП можна звярнуўшыся ў любы падатковы орган альбо на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (www.portal.nalog.gov.by), увёўшы пашпартныя даныя (Усе сэрвісы / Звесткі з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб) / Пошук фізічных асоб).