Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахова Крысціна правяла інтэлектуальную гістарычную віктарыну «Нам дадзена права памятаць», прысвечаную пытанням гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемства адбылося са студэнтамі УА "Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж"

Даведачна: Інтэлектуальная гістарычная віктарына «Нам дадзена права памятаць» падрыхтавана да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праект носіць бестэрміновы характар.