18 мая 2017 г. РЦДиМ. Чаговы гарадскі сямейны інтэлектуальны квiз "Яблыня пазнання" быў прысвечаны сямейнай тэматыцы і насіў сімвалічную назву "Буслы і Ка".

18 мая 2017 г. РЦДиМ. Чаговы гарадскі сямейны інтэлектуальны квiз "Яблыня пазнання" быў прысвечаны сямейнай тэматыцы і насіў сімвалічную назву "Буслы і Ка". Мерапрыемства, праведзенае Клубам інтэлектуалаў "Ра" сумесна з аддзелам ЗАГС Лепельскага райвыканкама, сабрала 16 сем'яў нашага горада. Абавязковая ўмова ўдзелу ў квiзе была наяўнасць у адной камандзе бацькі і дзіцяці. Цікавыя і пазнавальныя этапы квiза ахапілі розныя аспекты ўзаемаадносін як у сям'і, так і ў грамадстве ў цэлым. Нават артыкулы заканадаўства, калі іх падносіць у цікавай форме з элементамі гумару, могуць аказацца вельмі займальнымі і пазнавальнымі. Было месца і дзецям і дарослым праявіць свае веды, логіку, крэатыўнасць мыслення і проста праверыць сваё шанцаванне. Зняць разумовую напругу ўдзельнікам дапамагалі музычныя нумары аб'яднання "ЛАД" (кiр. А.Г.Астроўскі). На заробленыя сваім інтэлектам балы ў канцы гульні (на аўкцыёне) можна было выйграць падарункі і сувеніры. Дарэчы, усе ўдзельнікі былі па праву ўзнагароджаны за свае старанні, інтэлектуальныя рызыкі і веды. А ў постскрыптуме, пакуль усе бацькі выказвалі арганізатарам словы падзякі і жаданне працягнуць падобныя сямейныя квiзы, усіх дзяцей чакаў салодкі стол.