Інтэрнэт-конкурс "Не прапальвай сваё жыццё!" пройдзе з 10 па 24 лістапада ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.

Інтэрнэт-конкурс "Не прапальвай сваё жыццё!" пройдзе з 10 па 24 лістапада ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.

Моладзевы конкурс праводзяць у "Вконтакте". Для ўдзелу ў ім маладым людзям неабходна ўступіць або знаходзіцца ў групах "МООП Віцебскай вобласці" (https://vk.com/moop_vitebsk) сацыяльнай сеткі "Вконтакте", затым у тэрмін правядзення конкурсу размясціць фота з хэштэгамі #НеПрожигайСвоюЖизнь2017, #МООПВитебщины, #МООПМЧС, #БРСМВО, #МЧС, якія адлюстроўваюць альтэрнатыву курэнню. Да здымкаў неабходна дадаць асабістыя дадзеныя (ТК ГА "БРСМ", ПІБ удзельніка, установа адукацыі, нумар тэлефона) і назву фота па форме "Курэнне ў пасцелі - прычына пажару. Я не куру - я… (альтэрнатыва курэнню). Далучайся да акцыі і перадай эстафету сябру!" з абавязковым выкарыстаннем хэштэга #НеПрожигайСвоюЖизнь2017, #МООПВитебщины.

Па завяршэнні конкурсу ўсе фатаграфіі ўдзельнікаў размесцяць у спецыяльным альбоме ў групах "МООП Віцебскай вобласці" (https://vk.com/moop_vitebsk), дзе з дапамогай лайкаў пройдзе адкрытае інтэрнэт-галасаванне на самы яркі, цікавы здымак. Аўтар лепшай працы будзе заахвочаны прызам.

Мерапрыемства арганізавана трэці год запар з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, бяспечнай жыццядзейнасці ў моладзевым асяроддзі, фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх з-за курэння. Арганізатары - Віцебскі абкам БРСМ і Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)