18 мая, Ушачы /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Інтэрнэт-тэлебачанне ствараецца Белтэлерадыёкампаніяй пры ўдзеле Мінінформа. Пра гэта сёння журналістам падчас прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі Ушацкага раёна паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Гэта самастойны канал, які будзе вяшчаць у Інтэрнэце", - растлумачыў міністр. На яго думку, ніякіх тэхнічных праблем у стварэнні новага канала не будзе. "Беларусам сорамна не займацца IT-тэхналогіямі, бо ў нас сур'ёзныя праграмісты, паслугі якіх запатрабаваны далёка за межамі краіны. Ёсць уласны Парк высокіх тэхналогій, які паспяхова працуе", - дадаў ён. У тым, што ў інтэрнэт-тэлебачання будуць гледачы, Алег Праляскоўскі не сумняваецца. Значная частка беларусаў, па дадзеных сацыялагічных даследаванняў, з'яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі сеткі. Пры гэтым міністр адзначыў, што ў Інтэрнэце, таксама як і на рэальным тэлебачанні, у гледачоў карыстаюцца папулярнасцю забаўляльныя, музычныя і навастныя праграмы.-0-

БЕЛТА