Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з актывам Гродзенскай вобласці абазначыў прыярытэты краіны ў прыцягненні інвестыцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
16 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з актывам Гродзенскай вобласці абазначыў прыярытэты краіны ў прыцягненні інвестыцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Фарміруючы новую пяцігодку, мы павінны ўзяць добры прыклад з савецкіх часоў. Вы памятаеце, там дакладна былі распісаны аб'екты, якія будуць уведзены ў строй. І жалезабетонна выдзяляліся грашовыя сродкі пад гэтыя аб'екты. Добрыя інвестыцыі - гэта багацце людзей і рэгіёна. Трэба вызначыцца з асноўнымі аб'ектамі, якія мы пабудуем у будучай пяцігодцы", - сказаў Прэзідэнт.Гаворачы аб замежных інвестыцыях, ён адзначыў, што інвестыцыі дзеля інвестыцый Беларусі ўжо не патрэбныя. "Калі 10-15 гадоў таму мы гаварылі аб інвестыцыях дзеля інвестыцый, каб толькі былі працоўныя месцы, нам такія інвестыцыі сёння не патрэбныя. Мы не будзем будаваць тут прадпрыемствы толькі дзеля таго, каб заняць людзей. Так, патрэбныя працоўныя месцы, але той вастрыні няма. Інвестыцыі, будаўніцтва вытворчых аб'ектаў патрэбныя такія, якія будуць прыносіць прыбытак. Гэта асноўнае. Таму інвестыцыі інвестыцыям рознь", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за гады незалежнасці ў краіне рэалізавалі многія інвестпраекты. У прыватнасці, Кітай прадаставіў крэдытныя лініі на мільярды долараў, але яны не выбраны цалкам. "Я ніколі не пагаджуся на тое, каб камусьці аддаць грошы, а ён падумае, што будаваць. Нам трэба будаваць тое, што патрэбна. Самае галоўнае, што будзе прыносіць прыбытак і прадавацца на міжнародных рынках", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы