28 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Інвестыцыі ў развіццё транспартнай сеткі Віцебска ў 2013-2014 гадах складуць Br300 млрд. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці паўднёва-заходняга абыходу вакол Віцебска старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы будзем вельмі сур'ёзна развіваць дарогі Віцебска. Праграма развіцця дарожнай сеткі горада ўключае стварэнне некалькіх транспартных развязак, добраўпарадкаванне дарог на ўскраінах, у першую чаргу на Маркаўшчыне. Там будуць укладзены добрыя дарогі з асфальтабетонным пакрыццём, адрамантаваны трамвайныя шляхі", - падкрэсліў Аляксандр Косінец, адзначыўшы, што гэты раён плануецца зрабіць за год. Касаючыся транспартных развязак, губернатар распавёў, што адна з іх уключае выхад з вуліцы П.Броўкі на вуліцу Церашковай, якая перасячэ праспект Фрунзе, затым выйдзе на Гагарына. Па вуліцы Гагарына прынята рашэнне трамвайныя шляхі не зносіць, а пашырыць трасу, зрабіўшы яе шасціпалоснай з выхадам на вуліцы Гараўца і Чахава. Наступны напрамак - праспект Будаўнікоў. Ён пройдзе праз гаражы, выйдзе ў Білева і затым на Варонаўскае кальцо. Яшчэ адзін напрамак - Віцебск-Тулава. З Тулава дарогу з асфальтабетонным пакрыццём на Варонаўскае кальцо плануецца пабудаваць на працягу двух гадоў. "Такім чынам, мы ахопліваем практычна ўсе напрамкі, якія вядуць у абласны цэнтр. Будаўніцтва гэтых дарог дазволіць сур'ёзна разгрузіць рух у Віцебску", - канстатаваў старшыня аблвыканкама, падкрэсліўшы, што рэсурсы на выкананне гэтай праграмы запланаваны і выдзелены. На працягу 2013-2014 гадоў гэтыя работы плануецца выканаць. Аляксандр Косінец звярнуў увагу таксама на з'яўленне ў абласным цэнтры коркаў і неабходнасць у сувязі з гэтым арганізацыі ў дварах вертыкальных стаянак. "Усе цэнтральныя праспекты горада ад стаянак транспарту ля ўскраін дарог па крайняй паласе будуць вызвалены. Гэта таксама задача на бліжэйшыя тры гады", - дадаў губернатар.-0-

БЕЛТА