Лепельскі раённы выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у раённым інвестыцыйна-інавацыйным форуме «Інвестыцыйныя ініцыятывы прадпрыемстваў і арганізацый Лепельскага раёна», які адбудзецца 10 верасня 2011 года ў гарадскім парку г. Лепеля. Мэта мерапрыемства – актывізацыя працэсаў двухбаковага супрацоўніцтва паміж інвестарамі і суб'ектамі гаспадарання раёна, нарошчванне экспартнага і інвестыцыйнага патэнцыялу, садзейнічанне рэалізацыі супольных інвестыцыйных праектаў, прэзентацыя інавацыйных ідэй і распрацовак, заключэнне дагавораў і стварэнне супольных прадпрыемстваў. Падчас працы форуму плануецца правядзенне выставы інвестыцыйных і інавацыйных праектаў прадпрыемстваў.
Прыняць удзел у форуме могуць арганізацыі ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць інвестыцыйныя або інавацыйныя праекты.
Дадзенае мерапрыемства будзе праходзіць у межах святкавання Дня горада Лепеля.