Асноўная тэма сустрэчы – «Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі».
На ўсіх узроўнях, пачынаючы ад сельскіх ФАПаў да рэспубліканскіх медустаноў, у нашай краіне выбудавана дакладная сістэма аказання кваліфікаванай дапамогі. Але здароўе – гэта не толькі абавязак дзяржавы, але і адказнасць кожнага грамадзяніна. Калі вы не хочаце быць здаровымі, ніхто не зробіць гэта за вас, – падкрэсліў Мікалай Віктаравіч. Тэму дапоўніла намеснік галоўнага ўрача Лепельскай ЦРБ Юлія Салавей.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама Алена Пруская падрабязней спынілася на масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне.
Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць.
ІПГ райвыканкама пад кіраўніцтвам Мікалая Латышава сустрэлася з калектывам Лепельскай ПМК-75
22.5.20250 праглядаў