Асноўная тэма сустрэчы – “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы фундамент адзінства і росквіту беларускага народа”.
“Наш Асноўны Закон – гэта па-сапраўднаму народны дакумент. Менавіта беларусы праз рэферэндумы вызначаюць сваю будучыню і захоўваюць фундаментальныя каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям’я, гістарычная праўда”, – адзначыла Вераніка Аляксандраўна.
Тэму дапоўніла загадчык сектара культуры райвыканкама Алена Барадзейка.
Старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Яўгенія Свідзінская выступіла з інфармацыяй аб сучасных пагрозах кіберзлачыннасці. Яна расказала аб метадах, якія выкарыстоўваюць зламыснікі, і дала рэкамендацыі па абароне персанальных даных і прадухіленні махлярства ў інтэрнэце.
Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць.
ІПГ райвыканкама пад кіраўніцтвам Веранікі Хомбак сустрэлася з калектывам Лепельскага каледжа
20.3.20250 праглядаў