20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Рачкоўскі выехаў на месца крушэння верталёта ў Пастаўскім раёне, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. Верталёт французскай кампаніі Ecureuil АS 355 NP Дзяржаўнага пагранічнага камітэта сёння пацярпеў крушэнне ў раёне вёскі Вілейты за кіламетр ад мяжы. Верталёт выконваў заданне па ахове мяжы. На борце знаходзіліся два члены экіпажа і здымачная група ТРК "Саюз", якая рыхтавала спецыяльны рэпартаж. Верталёт упаў і загарэўся. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце. У склад здымачнай групы ТРК "Саюз" уваходзілі Шатырнік Юлія Мікалаеўна, Прачкаўскі Віталь Русланавіч, Шамалаў Сяргей Міхайлавіч.-0-

БЕЛТА