4 сакавіка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Выканаўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Іспаніі, Польшчы і Германіі возьмуць удзел у канцэртах XXVII Міжнароднага фестывалю старыннай і сучаснай камернай музыкі, які пройдзе ў Полацку з 13 сакавіка па 2 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэртнай зале Сафійскага сабора.

Фестываль адкрыецца праграмай "Музыка каралёў". У канцэртнай зале Сафійскага сабора ўпершыню выступіць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Аксана Волкава (меца-сапрана), якая стала першай беларускай спявачкай, што выступіла на сцэне "Метраполітэн-опера" у Нью-Ёрку. Аксана Волкава разам з ансамблем салістаў "Партыта" прадставіць шэдэўры эпохі барока (прагучаць творы І.Баха, Г.Гендэля, А.Вівальдзі, А.Марчэла).

Аматараў рускай і замежнай харавой музыкі чакаюць 20 сакавіка. Выступіць адзін з вядучых калектываў краіны - Дзяржаўны камерны хор Беларусі (дырыжор - заслужаная артыстка Беларусі Наталля Міхайлава).

Канцэрт "Вялікі Бах", прысвечаны дню нараджэння кампазітара, адбудзецца 23 сакавіка. Лепшыя арганныя і камерныя творы праслаўленага аўтара выканаюць арганістка Ксенія Пагарэлая, Джаміля Амадурдзіева (меца-сапрана) і камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр" (дырыжор - Раіль Садыкаў).

Канцэрт-рапсодыя 30 сакавіка збярэ прыхільнікаў таленту і творчасці салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай. Гасцямі юбілейнай праграмы стануць камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр", Узорны хор дзіцячай школы мастацтваў №1 Віцебска (дырыжор - Віталь Рауза) і арганіст Іахім Айххорн (Германія).

3 красавіка ў Полацку чакаюць аматараў фартэпіяннай музыкі: адбудзецца выступленне прафесара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя Н.Рымскага-Корсакава заслужанай артысткі Расіі Ніны Серэгінай і яе вучняў: Энрыке Лапаса (Іспанія) і Валянціны Бандарэнка (Беларусь).

Духоўная музыка польскіх кампазітараў прагучыць 13 красавіка, а 25 красавіка ад

Завершыцца фестываль 2 мая канцэртам народнага артыста Украіны Ігара Боркі і заслужанай артысткі Украіны Валерыі Балахоўскай (фартэпіяна, арган). -0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)