Даследаванне "Стварэнне сям'і, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў" пройдзе ў маі-лістападзе 2017 года ў Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Давід Ротман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Давід Ротман распавёў, што ў Беларусі даследаванне будзе праводзіцца па новай метадалогіі з выкарыстаннем электронных носьбітаў. У Беларусі плануецца апытаць каля 10 тыс. рэспандэнтаў: 1425 у Брэсцкай вобласці, 1285 - у Віцебскай, 1491 - у Гомельскай, 1095 - у Гродзенскай, 1470 - у Мінскай, 1129 - у Магілёве і 2107 - у горадзе Мінску. Узрост апытваемых вагаецца ад 18 да 79 гадоў. Выбрана 96 геаграфічных кропак даследавання: 25 вялікіх гарадоў, дзе пражывае больш за 48 тыс., 32 малыя гарады (менш за 48 тыс.) і 40 сельсаветаў. Сярэдняя працягласць інтэрв'ю з рэспандэнтамі - 1,5 гадзіны і больш.
Апытанне праводзяць спецыялісты Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ падчас рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь". У сувязі з гэтым намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак адзначыў, што пры выпрацоўцы дэмаграфічнай палітыкі важныя даныя сур'ёзных сацыялагічных даследаванняў, таму дзяржава актыўна ўключаецца ў працу з міжнароднымі арганізацыямі. "Для нас важна, чым кіруюцца маладыя людзі, калі ствараюць сям'ю, думаюць аб нараджэнні дзяцей. Дэмаграфія не выбудоўваецца на мімалётных адчуваннях або высновах. Для гэтага мы звяртаемся па дапамогу да нашага партнёра ЮНФПА - Фонду ААН па пытаннях народанасельніцтва", - адзначыў ён.
У далейшым у Беларусі плануецца правесці яшчэ некалькі падобных даследаванняў. Пасля гэтага краіна падключыцца да міжнароднай базы, і такім чынам можна будзе адсочваць тэндэнцыі ў галіне сямейных адносін у параўнанні з іншымі дзяржавамі.