Пасля абмеркавання галоўнай тэмы дакладчыкі спыніліся і на іншых напрамках.
Старшыня райвыканкама нагадаў землякам аб неабходнасці быць надзвычай пільнымі, каб не стаць ахвярамі кіберзлачынцаў. Таксама старшыня раёна нагадаў аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства ў сферы экстрэмізму.
Традыцыйна Міхаіл Леанідавіч даў каментарыі па хвалюючых лепельчан пытаннях. У калектыве прагучалі тэмы рамонту вулічна-дарожнай сеткі, якасці гандлёвага абслугоўвання, тэма спорту.
У завяршэнні візіту старшыня раёна падзякаваў калектыў філіяла за працу, пажадаў дасягнення прафесійных вяршынь.