13 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Італьянская пілатажная група "Фрэччэ Трыколі" пасля маляўнічага выступлення ў гонар стагоддзя Ваенна-паветраных сіл Расіі ў Жукоўскім зладзіла сёння экспромт-шоу над аэрапортам Віцебск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паветраныя асы на дзесяці лёгкіх штурмавіках МВ-339 здзяйсняюць у міжнародным аэрапорце Віцебск дазапраўку, растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА начальнік віцебскай філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху "Белаэранавігацыя" Сяргей Рурыс. Нягледзячы на рабочы характар пералёту, лётчыкі паказалі некалькі пілатажных фігур, тым самым выказаўшы ўдзячнасць службам аэрапорта за працу. Гледачамі імправізаванага шоў сталі і дачнікі з бліжэйшых пасёлкаў. Па іх словах, "відовішча было надзвычай прыгожым".
Віцебску напярэдадні стагоддзя з дня першай пасадкі самалёта, якую здзейсніў у горадзе знакаміты Пётр Несцераў у 1914 годзе, досвед узаемадзеяння з замежнымі пілотамі можа вельмі спатрэбіцца. У цяперашні час праз аэрапорт Віцебск выконваюцца чартарныя, унутрырэспубліканскія, міжнародныя, пасажырскія і грузавыя рэйсы, абслугоўваецца паветраны рух у раёне аэрапорта. Аэрапорт уведзены ў эксплуатацыю ў 1977 годзе і мае статус міжнароднага. -0-
БЕЛТА
Італьянская пілатажная група "Фрэччэ Трыколіры" зладзіла экспромт-шоу над аэрапортам Віцебск
13.8.20120 праглядаў