За студзень - снежань 2023 года на тэрыторыі Лепельскага раёна сіламі індывідуальных забудоўшчыкаў уведзена ў эксплуатацыю 10412 кв. метраў агульнай плошчы жылых дамоў або 109,6 % да гадавога задання, устаноўленага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў аб'ёме 9500 кв. метраў.

За студзень - снежань 2023 года на тэрыторыі Лепельскага раёна сіламі індывідуальных забудоўшчыкаў уведзена ў эксплуатацыю 10412 кв. метраў агульнай плошчы жылых дамоў або 109,6 % да гадавога задання, устаноўленага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў аб'ёме 9500 кв. метраў.

З агульнага аб'ёму ўводу на тэрыторыі горада ўведзена 5039 кв. метраў жылля, на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў уведзена 5039 кв. метраў жылля.

Увод у эксплуатацыю жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі за названы перыяд склаў 2455 кв. метра або 86,0 % пры плане 2455 кв. метраў.

Акрамя таго, за названы перыяд уведзена ў эксплуатацыю індывідуальных жылых дамоў агульнай плошчай 4157 кв. метраў жылля, у якіх выкарыстоўваецца электрычная энергія для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.

У межах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г № 253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва» на тэрыторыі Лепельскага раёна ўведзена ў эксплуатацыю 2467 кв. метраў жылля.

Для шматдзетных сем'яў у 2023 годзе ўведзена ў эксплуатацыю больш за 517 кв. метраў жылья, 4 шматдзетныя сям'і змаглі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы (уведзена 2 новых індывідуальных жылых дома і рэканструявана 2 жылых дома).

Школьная

На 2024 год плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 10500 кв. метраў жылля, у тым ліку: шматкватэрнага жылля 2200 кв. метраў (вуліца Школьная 4А у г. Лепелі) і 8300 кв. метраў індывідуальнага жылля.

Для выканання паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» 2021-2025 гг. у цяперашні час працягваюцца работы па распрацоўцы праекта па аб'екце «Узвядзенне шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Максіма Горкага ў г. Лепелі» і пачаты работы па распрацоўцы праектнай дакументацыі «Узвядзенне шматкватэрнага жылога дома па вул. Садовая, 7 у в. Домжарыцы Лепельскага раёна».

Для развіцця сельскіх населеных пунктаў у 2024 годзе працягнецца работа па