Выратавальнікамі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу «Я б у выратавальнікі пайшоў!»

Выратавальнікамі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу «Я б у выратавальнікі пайшоў!», які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» для актыўных дзяцей і іх бацькоў, якія клапоцяцца пра сваю бяспеку.

Гэты конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях. Для таго, каб прыняць удзел у намінацыі «Дзіцячы касцюм выратавальнікаў», дзецям разам з бацькамі неабходна было падрыхтаваць тэматычныя касцюмы выратавальнікаў. Гэта магло быць баявое адзенне і рыштунак выратавальніка ,форма выратавальніка будучага, для выраблення якіх прымяняліся любыя матэрыялы. А для ўдзелу ў намінацыі «Дзіцячая тэхніка выратавальнікаў», удзельнікі павінны былі аформіць дзіцячую каляску, трохколавы веласіпед, педальны аўтамабіль у тэматыцы МНС.


Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

Намінацыя «Дзіцячы касцюм выратавальніка»:

I-е месца – Мусіяка Ульяна, ДУА «Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»;

II-е месца – Любанец Ганна, ДУА «Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна»;

III-е месца – Петухоўскі Антон, ДУА «Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна».

Намінацыя «Дзіцячая тэхніка выратавальнікаў»:

II-е месца – Арлоў Васіль, ДУА «Полсвіжская базавая школа Лепельскага раёна»;

III-е месца – Вержбіцкая Лізавета, ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Лепеля».

Дзеці, якія занялі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама будуць абараняць гонар Лепельскага раёна на абласным этапе конкурсу. Пажадаем ім поспеху!