Вынікі перапісаў насельніцтва ў Беларусі будуць перадаваць на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы толькі ў электронным выглядзе. Такія папраўкі ўнесены ў закон "Аб перапісе насельніцтва". Дакумент афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Як паведамлялася, працэдура перадачы на пастаяннае захоўванне перапісной дакументацыі на папяровых носьбітах была выключана з мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў.

Пры распрацоўцы змяненняў і дапаўненняў улічваліся правапрымяняльная практыка, вопыт нацыянальных статыстычных службаў іншых дзяржаў, звароты грамадзян і дзяржорганаў.

Савет Міністраў сумесна з Нацыянальным статыстычным камітэтам у шасцімесячны тэрмін прывядуць акты заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленым законам. У асноўным ён уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Наступны перапіс насельніцтва ў Беларусі намечаны на 2019 год.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)