24 сакавіка на базе ВДУ імя П.М.Машэрава адбылося пасяджэнне Віцебскага абласнога Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый пры ўдзеле Вячаслава Дурнова, члена ВПС Партыі, намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Ключавой тэмай сустрэчы стала партыйнае будаўніцтваВалянціна Багатырава, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Партыі выступіла з дакладам аб дзейнасці Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»
У пасяджэнні таксама прыняў удзел Юрый Мілы, старшыня Лепельскага раённага аддзялення Партыі, які выступіў з ініцыятывай правядзення на Лепельшчыне моладзевага спартыўнага свята прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Віцебскай вобласці
Ініцыятыва была прынята аднагалосна
Па выніках былі выпрацаваны рэкамендацыі, накіраваныя на кансалідацыю намаганняў партый і грамадскіх аб'яднанняў для стабільнага развіцця рэгіёна