Вынікі працы ў Год добраўпарадкавання былі галоўным пытаннем парадку дня пасяджэння аблвыканкама, якое прайшло пад старшынствам Аляксандра Рагожнік.

Дабраўпарадкаванне сёння – гэта не проста асобная сфера жыццядзейнасці, а частка сацыяльнай палітыкі, якая забяспечвае камфортныя ўмовы для жыхароў і ўстойлівае развіццё краіны. Гэту думку выступіўшы на пасяджэнні старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Раман Колца праілюстраваў мноствам прыкладаў

Па выніках 2025 года выкананы значны аб'ём работ па добраўпарадкаванні аб'ектаў і прылеглых тэрыторый. У населеных пунктах высадзілі больш за 41 тысячу дрэў і 29 тысяч кустоў, уладкавалі і адрамантавалі 25 гектараў газонаў. Віцебшчыну ўпрыгожвалі 3,5 мільёна кветкавых раслін, што амаль у два разы больш, чым у 2024 годзе. Абуладкавалі і адрамантавалі 20 спартыўных пляцовак.

Удзел у пасяджэнні прыняў намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Латышаў Мікалай Віктаравіч