На чарговай сесіі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў разгледжанае пытанне аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2021 годзе і прагнозных паказчыках на 2022 год.


Па выніках бягучага года забяспечана выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы Лепельскага раёна. Прыбытковая і рэнтабельная праца забяспечана прамысловымі прадпрыемствамі раёна. Забяспечана станоўчая дынаміка росту заработнай платы. Выкананы асноўныя паказчыкі ў жыллёвым будаўніцтве. 

Бюджэт раёна ў 2022 годзе па-ранейшаму захавае сваю сацыяльную накіраванасць. Асноўныя мэты бюджэтнай палітыкі – захаванне сацыяльнай стабільнасці і дасягнутага ўзроўню сацыяльнай абароненасці насельніцтва.