У 2011 годзе забяспечаны значны прырост па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
У прамысловым комплексе раёна тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах з улікам давальнiцкай сыравiны за 2011 год склаў 180 працэнтаў да адпаведнага перыяду 2010 года.
Прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах выраблена на 592,2 млрд. рублёў.
Па арганізацыях камунальнай уласнасці вытворчасць прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах забяспечана ў памеры 404,7 млрд. рублёў або 163,3 працэнта да ўзроўню 2010 года.
Па прадпрыемствах рэспубліканскай формы ўласнасці тэмп росту склаў 164 працэнты. 
Філіялам «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», які не мае ведамаснай падпарадкаванасці, тэмп росту аб'ёмаў прамысловай прадукцыі павялічаны да адпаведнага перыяду 2010 года ў 2,6 раза пры заданні 210 працэнтаў.
Павялічылася вытворчасць суцэльнамалочнай прадукцыі, сухога абястлушчанага малака, масла з каровінага малака, сыроў тлустых, кандытарскіх вырабаў, камбікармоў, касцюмаў (спецадзення).
Аб'ём інавацыйнай прадукцыі за 2011 год у цэлым па раёне склаў 202,7 млрд. рублёў, або 37 працэнта ад агульнага аб'ёму адгружанай прадукцыі.
ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат» адгружана сухога суцэльнага малака з вітамінамі А і Д на 141,8 млрд. рублёў. Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 36,4 працэнта.
ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» асвоена вытворчасць камплектаў установак механізаваных для згортвання і разгортвання рукавоў. Таварыствам выраблена дадзенай прадукцыі на 205 млн. рублёў, удзельная вага якой склала ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі 2,8 працэнта.
Аб'ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі па філіяле «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» склаў 57,6 млрд. рублёў, або 65,6 працэнта ад агульнага аб'ёму адгружанай прадукцыі. Філіялам выпрацоўваецца сем відаў інавацыйных камбікармоў.
Філіял «Лепельскі хлебазавод» РУПП «Віцебскхлебпрам» вырабіў больш за 10 відаў інавацыйных хлебабулачных вырабаў.
За студзень-снежань бягучага года на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы накіравана 152,0 млрд. рублёў інвестыцый (87,0 працэнта да ўзроўню мінулага года), з іх падпарадкаванымі райвыканкаму арганізацыямі – 91,7 млрд. рублёў (100,3 працэнта).
У структуры інвестыцый у асноўны капітал 52 працэнты прыпадае на будаўніча-мантажныя раб