На ёй падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Лепельшчыны ў 2025-м і вызначылі задачы на 2026 год.
Як адзначыў старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, мінулы год у эканамічным плане быў няпростым, але раёну ўдалося забяспечыць станоўчую дынаміку развіцця народна-гаспадарчага комплексу. Вялікая праца была праведзена па пытаннях добраўпарадкавання.
Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Латышаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, асобна спыніўся на асноўных пасылах, агучаных Прэзідэнтам на Усебеларускім народным сходзе.
Таксама дэпутаты адобрылі бюджэт раёна на наступны год.
Адзначым, удзел у сесіі прынялі і члены Маладзёжнага парламента пры Лепельскім раённым Савеце дэпутатаў.
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэт: чарговая дваццаць першая сесія раённага Савета дэпутатаў прайшла ў Лепелі
31.12.20251 праглядаў