За 2022 год на тэрыторыі Лепельскага раёна ўведзена ў эксплуатацыю 11983 кв. метраў агульнай плошчы жылых дамоў або 115,7 % да гадавога задання, устаноўленага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў аб'ёме 10620 кв. метраў.

За 2022 год на тэрыторыі Лепельскага раёна ўведзена ў эксплуатацыю 11983 кв. метраў агульнай плошчы жылых дамоў або 115,7 % да гадавога задання, устаноўленага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў аб'ёме 10620 кв. метраў.

З агульнага аб'ёму ўводу 7749 кв. метраў жылля ўведзена сіламі індывідуальных забудоўшчыкаў. Доля індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва склала больш за 64 %. У сельскай мясцовасці ўведзена ў эксплуатацыю 3292 кв. метраў жылля, у горадзе ўведзена 4457 кв. метраў жылля.

Увод у эксплуатацыю жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі за названы перыяд склаў 5711 кв. метра або 99,5 % пры плане 5740 кв. метраў.

Выканана заданне па ўводзе жылых дамоў, у якіх выкарыстоўваецца электрычная энергія для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы пры заданні 200 кв. метраў уведзена 1925 кв. метраў.

Для шматдзетных сем'яў у 2022 годзе ўведзена ў эксплуатацыю больш за 2576 кв. метраў жылля, 41 шматдзетная сям'я змагла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, пабудаваўшы 39 кватэр у шматкватэрных дамах (2245 кв. метраў) і 3 аднакватэрныя жылыя дамы (331 кв. метр).

Для рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» 2021-2025 гг. у цяперашні час завяршаецца распрацоўка горадабудаўнічага праекта «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Лепеля». Рэалізацыя праектных рашэнняў горадабудаўнічага праекта (да 2035 г.) дазволіць на свабодных тэрыторыях горада Лепеля ўзвесці шматкватэрныя жылыя дамы агульнай плошчай 24000 кв. метраў жылля.

Акрамя таго, на 2023 год запланавана распрацоўка праектнай дакументацыі па аб'екце «Праект забудовы мікрараёна Заходні ў г. Лепелі». Рэалізацыя дадзенага праекта дазволіць забяспечыць індывідуальным жыллём больш за 100 сем'яў.

Для развіцця сельскіх населеных пунктаў у 2023 годзе плануецца завяршыць распрацоўку горадабудаўнічых праектаў «Генеральны план з планам дэталёвай планіроўкі паўночна-усходняй часткі в. Домжарыцы Лепельскага раёна» і «Генеральны план з планам дэталёвай планіроўкі ўсходняй часткі аг. Стаі Лепельскага раёна». Рэалізацыя праектных рашэнняў вышэйназванай дакументацыі дазволіць узвесці ў дадзеных населеных пунктах больш за 25000 кв метраў жылля.

Акрамя таго, у 2022 годзе ўведзены ў эксплуатацыю сацыяльна-значныя аб'екты:

«Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр „Жамчужына“ ў н.п. Бароўка Лепельскага раёна. Спальны корпус на 166 месцаў»;

«Рэстаўрацыя помніка архітэктуры XIX стагоддзя пад краязнаўчы музей (будынак былога вінаачышчальнага склада) па вул. Савецкай у г. Лепелі».