У Віцебску сёння адбудзецца ўрачыстае падвядзенне вынікаў трэцяга працоўнага семестра 2018 года ў Віцебскай вобласці і ўшанаванне лепшых студэнцкіх атрадаў, іх штабоў, удзельнікаў студатрадаўскага руху і наймальнікаў у розных намінацыях, паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.

Ва ўрачыстасці возьмуць удзел каля ста чалавек – байцы, камандзіры, камісары студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці, а таксама прадстаўнікі органаў улады рэгіёну, кіраўнікі прадпрыемстваў, ветэраны руху. "Лепшыя байцы студатрадаў Віцебскай вобласці стануць удзельнікамі сустрэчы пакаленняў "Погляд скрозь гады". У год 55-годдзя гэтага руху Беларусі пагутарыць і абмеркаваць сучасны рух атрадаў з моладдзю прыйдуць васьміразовы камандзір зональных штабоў атрадаў Барыс Рыклін і першы камісар выязнога будаўнічага атрада ў Казахстан у 1963 годзе Вячаслаў Макарэўскі. Завершыцца мерапрыемства чэмпіянатам па пазаарэнным лазертагу сярод лепшых студатрадаў вобласці", - распавялі ў абкаме моладзевай арганізацыі.

Падчас працоўнага семестра ў Віцебскай вобласці у складзе будаўнічых, сельскагаспадарчых, педагагічных, экалагічных і сэрвісных студэнцкіх атрадаў працавалі каля 5,2 тыс. чалавек. Моладзь прымала ўдзел у працы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, у узвядзенні сацыяльна значных аб'ектаў у вобласці, была задзейнічана ў добраўпарадкаванні, працавала ў аздараўленчых лагерах. Акрамя таго, у 2018 годзе ўпершыню за апошнія 10 гадоў студатрадаўцы Віцебскай вобласці адправіліся працаваць у Малдову ў сельскагаспадарчым атрадзе, працавалі маладыя людзі і ў Расіі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)